wd wp Пошук:

Герб Крычава

Герб Крычава - атрыманы ў 1653 г., падчас праўлення вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Лічыцца, што Крычаў за аснову ўзяў герб мясцовых магнатаў Шалухаў (у чырвоным полі два залатыя крыжы), мадыфікаваўшы яго: на чырвоным полі выява залатога крыжа і сярэбранага мяча.

Меч - пацверджэнне таго, што менавіта ў Крычаве, які стаяў уздоўж межаў, адбывалася шмат бітваў. Меч характэрызуе воінскія заслугі крычаўлян. Крыж - сведчанне таго, што жыхары цвёрда трымаліся сваёй старой праваслаўнай веры.

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 18 лютага 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №82.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Гербы паводле алфавіта
Гербы гарадоў Беларусі
Крычаў