wd wp Пошук:

Герб Жалудка

Герб Жалудка — герб гарадскога пасёлка Жалудок Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Апісанне

Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім залатым полі якога намаляваны бык чорнага колеру, у ніжнім зялёным — залатая падкова.

Сімволіка

Жалудок вядомы з XVI стагоддзя, на працягу стагоддзяў знаходзіўся ў прыватным уладанні. Чорны бык на залатым полі шчыта ўзяты з герба «Буйвал», родавага герба Тызенгаўзаў. Прадстаўнікі гэтага вядомага роду пачынаючы з XVIII стагоддзя валодалі Жалудком. Сімвал падкова ў ніжняй частцы герба мае шырокае тлумачэнне, адзін з варыянтаў — поспех, удача, шчасце, а сем цвікоў у ёй сімвалізуюць колькасць шляхетных родаў, што валодалі Жалудком[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 1 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Жалудок
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта