wd wp Пошук:

Герб Іспаніі

Герб Іспаніі — вядомы на працягу ўсёй гісторыі краіны. На ім прадстаўленыя ўсе каралеўствы, якія аб’ядналіся ў сучаснай Іспаніі: Кастылія прадстаўленая замкам; Леон, Астурыя і Галісія — львом; Арагон, Каталонія і Балеарскія астравы — чатырма чырвонымі палосамі на залатым фоне; Навара — у выглядзе ланцугоў; Андалусія намаляваная ў выглядзе граната, бо ў Іспаніі ён расце ў асноўным толькі на землях Гранады — апошняй мусульманскай дзяржавы, захопленай хрысціянскімі каралямі падчас Рэканкісты; гербавая лілія ўяўляе караля і яго сям’ю, а карона, вянчаючая герб, — знак таго, што Іспанія — каралеўства; калоны сімвалізуюць Гераклавы Слупы, так раней звалі Гібралтар, які ў свой час лічыўся краям свету. Цікава адзначыць, што ўсім вядомы знак долара — гэта тыя самыя Гераклавы Слупы, абвітыя стужкай.

Дэвіз «Plvs Vltra» — лац.: далей мяжы (Да адкрыцця Амерыкі Калумбам: Non Plvs Vltra — лац.: далей няма куды, таму што Гераклавы слупы лічыліся канцом свету).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Іспаніі
Катэгорыя·Гербы Іспаніі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта