wd wp Пошук:

Георг Эрнст Шталь

Георг Эрнст Шталь (ням.: Georg Ernst Stahl; 22 кастрычніка 1659, Ансбах, Баварыя - 14 мая 1734, Берлін, Каралеўства Прусія) — нямецкі ўрач і хімік.

Біяграфія

У 1683 годзе скончыў медыцынскі факультэт Іенскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта стаў там жа прыват-дацэнтам, а затым прафесарам медыцыны. З 1687 - прыдворны ўрач герцага Саксен-Веймарскага Іагана Эрнста. З 1694 - прафесар універсітэта ў Гале. З 1716 - лейб-медык прускага караля Фрыдрыха Вільгельма I. У Берліне ён стаў прэзідэнтам Медыцынскай калегіі - вышэйшай медыцынскай установы Прусіі. Дзякуючы яго намаганням у Берліне была заснавана медыка-хірургічная калегія для падрыхтоўкі ваенных урачоў.

Развіваючы погляды І. І. Бехера, сфармуляваў (упершыню у 1697, падрабязна ў 1703) тэорыю флагістона. Гэтая тэорыя, якая аб’ядноўвала шматлікія звесткі аб працэсах аднаўлення і гарэння, атрымала шырокае распаўсюджванне ў XVIII стагоддзі. Флагістонная тэорыя Шталя стала першай тэорыяй навуковай хіміі, і адыграла важную ролю ў канчатковым вызваленні хіміі ад алхіміі. Работы па даследаванні газаў і працы А. Лавуазье абверглі тэорыю флагістона ў канцы XVIII стагоддзя. У сваіх працах па фізіялогіі Шталь выступаў віталістам.

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118752561 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. http://global.britannica.com/biography/Georg-Ernst-Stahl
  3. Georg Ernst Stahl // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ансбаху
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1734 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1659 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Медыкі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных