wd wp Пошук:

Антуан Ларан Лавуазье

Антуан Ларан Лавуазье (фр. Antoine Laurent de Lavoisier; 26 жніўня 1743, Парыж — 8 мая 1794, Парыж) — заснавальнік сучаснай хіміі. Удзельнічаў (сумесна з А. дэ Фуркруа і інш.) у распрацоўцы новай рацыянальнай хімічнай наменклатуры.

Эксперыментальна даказаў, што паветра ёсць не проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласцівасцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў яго ролю ў працэсах абпалу, гарэння, дыхання. Прывёў вызначэнне хімічнага элементу, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінералаў. Даказаў закон захавання масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, з’яўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі. У 1789 годзе Лавуазье апублікаваў падручнік «Элементарны курс хіміі», цалкам заснаваны на кіслароднай тэорыі гарэння і новай наменклатуры, які стаў першым падручнікам новай хіміі.

Лавуазье быў пакараны смерцю на гільятыне ў перыяд Французскай рэвалюцыі па абвінавачванні ва ўдзеле «ў змове з ворагамі Францыі супраць французскага народа, якая ставіла мэтай выкрасці ў нацыі велізарныя сумы, неабходныя для вайны з дэспатамі». У 1796 годзе Лавуазье быў пасмяротна рэабілітаваны.

Літаратура

Акрамя таго

Зноскі

  1. 1 2 3 С. Созонов Лавуазье, Антуан-Лоран // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 218–223.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Лавуазье Антуан Лоран // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Brock W. H. The fontana history of chemistry — 1992. — ISBN 0-00-686173-3
  5. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пакараныя смерцю вучоныя
Катэгорыя·Дзеячы Французскай рэвалюцыі, пакараныя на гільяціне
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Хімікі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе