wd wp Пошук:

Георг Фрыдрых Бернхард Рыман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыман. Георг Фрыдрых Бернхард Рыман (ням.: Georg-Friedrich-Bernhard Riemann; 17 верасня 1826, Брэзеленц, Гановер — 20 ліпеня 1866, Селаска, Італія, каля Лага-Маджорэ) — нямецкі матэматык. За сваё кароткае жыццё (усяго 10 гадоў працы) ён ператварыў адразу некалькі раздзелаў матэматыкі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беднага пастара, другім з шасці яго дзяцей, у вёсцы Брэзеленц, недалёка ад Даненберга. Маці Рымана памерла ад сухотаў, калі ён яшчэ вучыўся ў школе; ад гэтай жа хваробы памерлі дзве яго сястры.

Схільнасці да матэматыкі выяўляліся ў маладога Рымана яшчэ ў дзяцінстве, але, саступаючы жаданням бацькі, Рыман паступіў у 1846 годзе ў Гётынгенскі ўніверсітэт для вывучэння філалогіі і тэалогіі. Аднак тут ён слухае лекцыі Гаўса і прымае канчатковае рашэнне стаць матэматыкам.

1847: пераходзіць у Берлінскі ўніверсітэт, слухае лекцыі Дырыхле, Якобі і Штайнера.

1849: вяртаецца ў Гётынген. Знаёміцца з Веберам, які становіцца яго настаўнікам і блізкім сябрам. Годам пазней набывае яшчэ аднаго сябра — Дэдэкінда.

1851: абараняе доктарскую «Падставы тэорыі функцый комплекснай зменнай». У ёй Рыман увёў паняцце, пазней вядомае як рыманава паверхня.

1854: Каб прэтэндаваць на пасаду экстраардынарнага прафесара, Рыман па статуце павінен выступіць перад прафесарскім складам. У прысутнасці Гаўса Рыман чытае гістарычны даклад «Аб гіпотэзах, якія ляжаць у падставе геаметрыі». З яго пачынаецца рыманава геаметрыя.

Даклад не дапамог — Рымана не зацвярджаюць. Аднак тэкст выступу быў апублікаваны, хоць і з вялікім спазненнем (1868), і гэта стала эпахальнай падзеяй для геаметрыі. У канчатковым рахунку Рыман быў прыняты прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта, чытае курс абелевых функцый.

1857: публікуе класічныя працы па тэорыі абелевых функцый і аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Пераведзены на пасаду экстраардынарнага прафесара Гётынгенскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Bernhard Riemann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 http://www.encyclopedia.com/people/science-and-technology/mathematics-biographies/bernhard-riemann Праверана 17 верасня 2017.
  5. http://www.genealogy.ams.org/id.php?id=18232
  6. Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematics Праверана 17 верасня 2017.
  7. Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematics Праверана 17 верасня 2017.
  8. Bernhard Riemann 1826–1866: Turning Points in the Conception of Mathematicsen Праверана 17 верасня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Вербана-Кузья-Асола
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных