wd wp Пошук:

Георг Гейм

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейм. Георг Гейм (ням.: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршберг, Ніжняя Сілезія — 16 студзеня 1912, Берлін) — нямецкі пісьменнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем з’яўляецца ключавой постаццю ранняга экспрэсіянізму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гейма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць ваенным і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасля смерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Хафель, катаючыся на каньках.

Творчасць

Пачаў пісаць з 12 гадоў (навелы, драмы). Пры жыцці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назвай «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Геймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навел «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гейма як прыналежныя да «дэгенератыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — былі спалены разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гейма быў выдадзены ў 1960-х гадах.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Georg Heym // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Паэты Германіі
Катэгорыя·Нямецкамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі-экспрэсіяністы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Драматургі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Патанулі