wd wp Пошук:

Георг Ганс Райнгард

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Райнгард.

Георг Ганс Ра́йнгард (ням.: Georg-Hans Reinhardt; 1 сакавіка 1887 — 23 лістапада 1963) — нямецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1942), камандуючы групай армій «Цэнтр» (19441945).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1887 года ў Баўтцэне.

Паступіў на ваенную службу ў сакавіку 1907 года фанен-юнкерам (кандыдат у афіцэры), са жніўня 1908 года — лейтэнант.

Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне (з верасня 1914 года — старшы лейтэнант). Пасля вайны застаўся на службе ў рэйхсверы, з сакавіка 1925 года — маёр (камандзір эскадрона ў кавалерыйскім палку), з лютага 1934 года — палкоўнік, з красавіка 1937 года — генерал-маёр. У лістападзе 1938 года назначаны камандзірам 4-й танкавай дывізіі.

Удзельнічаў у Польскай кампаніі, з 1 кастрычніка 1939 года — генерал-лейтэнант.

З лютага 1940 года камандаваў 41-м матарызаваным корпусам, з 1 чэрвеня 1940 года — генерал танкавых войскаў, удзельнічаў у Французскай кампаніі, разгроме Югаславіі і ўварванні ў СССР у складзе групы армій «Поўнач».

5 кастрычніка 1941 года прызначаны камандуючым 3-й танкавай групай пры наступленні на Маскву, працягваў камандаваць 3-й танкавай арміяй (перайменаваная 31 снежня 1941 года з 3-й танкавай групы) у складзе групы армій «Цэнтр» на працягу 1942—1944 гадоў, 1 студзеня 1942 года атрымаў чын генерал-палкоўніка.

Пасля разгрому нямецкай групы армій «Цэнтр» у Беларусі летам 1944 года, 16 жніўня 1944 года назначаны яе галоўнакамандуючым. На чале групы армій вёў упартыя баі супраць надыходзячых савецкіх войскаў, якія ў той час праводзілі завяршальны этап Беларускай стратэгічнай аперацыі, а таксама Ломжа-Ружанскую наступальную аперацыю і Сяроцкую наступальную аперацыю. Адхілены ад камандавання і адлічаны ў рэзерв 27 студзеня 1945 года за поўнае паражэнне ў пачатку Усходне-Прускай аперацыі.

У чэрвені 1945 года быў арыштаваны амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1948 годзе амерыканскім ваенным судом прыгавораны да 15 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў 1952 годзе.

Памёр 23 лістапада 1963 года ў ФРГ.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Georg Reinhardt // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Hans Reinhardt // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hans Reinhardt // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Памерлі 23 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з мячамі Каралеўскага ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баўтцэне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем і Мячамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі (Германія)
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»