wd wp Пошук:

Георг Агрыкала

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агрыкала. Георг Агрыкала[7] (лац.: Georgius Agricola, сапраўднае імя ням.: Georg Pawer — Георг Павер, Паўэр або Баўэр, літаральна: селянін; 24 сакавіка 1494 — 21 лістапада 1555) — нямецкі вучоны, які лічыцца адным з бацькоў мінералогіі.

Біяграфія

Георг Паўэр нарадзіўся 24 сакавіка 1494 года ў саксонскага горадзе Глаўхаў. З 1514 па 1518 вучыўся філалогіі у Лейпцыгскім універсітэце ў прафесара Петэра Мазелануса, гуманіста, паслядоўніка Эразма Ратэрдамскага.

У 1518—1522 гг. быў рэктарам школы ў Цвікаў.

З 1521 вывучаў у Лейпцыгу медыцыну, затым у 1523—1524 г. займаўся ў універсітэтах Балонні і Падуі.

У 1527 годзе пасяліўся ў якасці практычнага ўрача ў Іаахімстале ў Багеміі.

Перасяліўшыся У 1531 г. у Хемніц, ён цалкам прысвяціў сябе горнай справе, атрымаў ад курфюрста Морыца гадавое ўтрыманне і гатовую кватэру, а пасля заняў у Хемніцы месца гарадскога ўрача і быў бургамістрам.

Агрыкала быў першым сістэматычным мінералогам ў Германіі. Прымаючы пад увагу марфалагічныя прыкметы выкапняў, ён бачыў простыя і складаныя мінералы і падзяляў першыя на землі, канкрэцыі, камяні і металы. Гэтая сістэма лягла ў падмурак усіх далейшых мінералагічных работ да XVIII стагоддзя ўключна.

Вучоны сканаў 21 лістапада 1555 г. у Хемніцы.

Сачыненні і выданні

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 24. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 7.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118501062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  7. Напісанне імя і прозвішча Георг Агрыкала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.86.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Памерлі ў Хемніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Геолагі Германіі
Нарадзіліся 24 сакавіка
Нарадзіліся ў Саксоніі
Нарадзіліся ў 1494 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1555 годзе
Пахаваныя ў Германіі
Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі 21 лістапада
Мінералогі Германіі