wd wp Пошук:

Георгіяс Папанікалау

Георгіяс Нікалау Папанікалау (грэч.: Γεώργιος Παπανικολάου, 13 мая 1883, Кімі, Эўбея — 1962) — грэчаскі вучоны, медык, піянер цыталогіі і ранняй дыягностыкі ракавага захворвання. Тэстам Папанікалау (Мазок Папанікалау(руск.) бел.) сёння карыстаюцца ва ўсім свеце для выяўлення рака шыйкі маткі жанчын на ранніх стадыях захворвання. Быў членам Амерыкана-грэчаскага прагрэсіўнага асветніцкага саюза(руск.) бел..

Біяграфія

Папанікалау нарадзіўся 13 траўня 1883 года ў мястэчку Кімі (старажытныя Кумы) на ўсходнім узбярэжжы вострава Эўбея.

У 1904 годзе скончыў медыцынскі факультэт Афінскага ўніверсітэта імя Кападыстрыя. У 1907 годзе з’ехаў у Германію, дзе працягнуў студыі з біялогіі ў прафесараў Гекля і Вайсмана. У далейшым паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт, дзе пачаў біялагічныя даследаванні па вызначэнні полу ракападобных, пад кіраўніцтвам Р. Эрдвіха.

Да 1910 годзе Папанікалау атрымаў ступень доктара ад Мюнхенскага ўніверсітэта, паспеўшы папрацаваць і ва ўніверсітэтах гарадоў Іена і Фрайбург[4]. Атрымаўшы ступень доктара біялогіі, Папанікалау з’ехаў у Грэцыю і ажаніўся з Андрамахай Маўрагені, якая ў далейшым стала яго навуковай супрацоўніцай[5].

Пара ў 1911 годзе з’ехала ў Манака, дзе Папанікалау працаваў фізіёлагам у даследчых экспедыцыях карабля Акіянаграфічнага таварыства княства. У 1912 годзе, з пачаткам Балканскіх войнаў, Папанікалау перапыніў сваю навуковую дзейнасць, вярнуўся ў Грэцыю і ўступіў ахвотнікам у грэчаскае войска[5].

Пасля заканчэння Балканскіх войнаў, у канцы 1913 годзе Папанікалау эміграваў у ЗША. Спачатку разам з жонкай працавалі прадаўцамі ў краме тканін, потым пры садзейнічанні вядомага генетыка Т. Моргана Папанікалау ўладкаваўся на працу ў аддзяленне паталогіі шпіталя Нью-Ёрка і ў дэпартамент анатоміі Каледжа Вейл Коарнэльскага ўніверсітэта, дзе прайшоўшы ўсе ступені стаў у 1947 годзе прафесарам анатоміі і цыталогіі[5].

Пасля доўгіх даследаванняў у галіне дэгенерацыйнага ўздзеяння алкаголю на свінак, Папанікалау звярнуў сваю ўвагу на праблемы размнажэння, звязаныя з функцыямі палавых органаў, на вызначэнне пола, на дзейнасць залоз унутранай сакрэцыі і палавыя гармоны. У 1923 годзе Папанікалау ўжыў свой метад на жанчынах, пачынаючы з уласнай жонкі[5], вывучаючы фізіялогію палавых функцый і ў далейшым дыягназ рака маткі.

Папанікалау атрымаў амерыканскае грамадзянства ў 1928 годзе, і ў тым жа годзе з’явілася яго паведамленне аб метадзе[5]. Яго першае паведамленне аб выкарыстанні цыталагічнага метаду, пры дыягназе рака маткі, у 1928 годзе сустрэлі з вялікім скептыцызмам, бо тады панавала думка, што падобны дыягназ можна паставіць толькі пры хірургічным умяшанні.

Наступнае паведамленне Папанікалау апублікаваў толькі ў 1941 годзе, сумесна з прафесарам гінекалогіі Гербертам Траутам[6]. Праз 2 гады была выдадзена ілюстраваная манаграфія (больш за 3 тыс. старонак), заснаваная на яго даследаванні.

Даследаванні Папанікалау закранулі ў далейшым цыталагічныя змены пры раку шыйкі маткі і свае вывады ён апублікаваў у 1943 годзе ў спецыялізаваным выданні пад загалоўкам «Дыягназ рака маткі пры дапамозе мазкоў» (англ.: Diagnosis of Uterine Cancer by the Vaginal Smear. Публікацыя гэтых работ выклікала вялікую цікавасць сусветнай медыцынскай супольнасці і неадкладнае вопытнае выкарыстанне метаду ў розных медыцынскіх установах.

Папанікалау на аснове гэтых сваіх працаў стаў заснавальнікам новага навуковага адгалінавання цыталогіі. Метад, які атрымаў у яго гонар назву (метад Папанікалау, тэст Папанікалау, Пап-тэст), адкрыў шырокія гарызонты ў медыцынскіх даследаваннях палавой фізіялогіі і эндакрыналогіі, і асабліва, пры дыягностыцы рака.

Папанікалау апублікаваў больш за 100 работ, з іх 3 — гэта манаграфіі.

У 1954 годзе Папанікалау апублікаваў сваю манументальую працу Atlas of Exfoliative Cytology, афіцыйна замацаваўшы новую медыцынскую практыку і спецыяльнасць, створаныя ім практычна з нуля.

У 1961 годзе Папанікалау пераехаў у Маямі для арганізацыі Анкалагічнага даследчага інстытута імя Папанікалау пры ўніверсітэце Маямі, але памёр 19 лютага 1962 года, да адкрыцця цэнтра.

Узнагароды і памяць

Зноскі

  1. 1 2 Georgios Papanikolaou // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George Papanicolaou // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  4. George Nicholas Papanicolaou — 1883—1962 | HemOncToday
  5. 1 2 3 4 5 [100+1 Ελλάδα ,Μανιατέας Α.Ε.,τ.Α,σ.199]
  6. Papanicolaou GN, Traut HF. «The diagnostic value of vaginal smears in carcinoma of the uterus». American Journal of Obsterics and Gynecology. 1941;42:193
  7. The Lasker Foundation — 1950 Clinical Medical Research Award Архівавана 6 студзеня 2009.
  8. www.valutimira.ru(недаступная спасылка)
  9. На телеканале СКАЙ стартовал проект «Великие греки» :: Греция от greek.ru Архівавана 9 сакавіка 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Фларыдзе
Катэгорыя·Біёлагі Грэцыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Фенікса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Цэнтральная Грэцыя
Катэгорыя·Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Афінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Асобы