wd wp Пошук:

Георгій Уладзіміравіч Ярмоленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярмоленка.

Георгій Уладзіміравіч Ярмоленка (20 ліпеня 1915Кіеў, Украіна — 18 ліпеня 1996) — мовазнавец, спецыяліст у галіне тэарэтычнага мовазнаўства, прыкладной і матэматычнай лінгвістыкі. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1992).

Біяграфія

Скончыў Сафійскі ўніверсітэт імя святога Клімента Охрыдскага (фізіка-матэматычны факультэт, 1936; філалагічны факультэт, 1955).

Працаваў у гімназіі г. Свіштоў (Балгарыя; з 1938), г. Плоўдзіў (з 1944), Народным ваенным вучылішчы «Васил Левски» (г. Сафія; з 1946), Сафійскім універсітэце імя святога Клімента Охрыдскага (1952—1955), СШ № 66 г. Алма-Ата (1956—1962), Казахскім дзяржаўным універсітэце (з 1963), Алма-Ацінскім педагагічным інстытуце замежных моў (1974—1980), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1981, філалагічны факультэт, кафедра агульнага і славянскага мовазнаўства, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: лінгвістычная статыстыка; аўтарства ананімных твораў.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы