wd wp Пошук:

Сафійскі ўніверсітэт імя Святога Клімента Охрыдскага

Сафійскі ўніверсітэт імя Святога Клімента Охрыдскага (балг.: Софийският университет «Св. Климент Охридски»; скарочана СУ) — найстарэйшая ВНУ Балгарыі. Носіць імя архіепіскапа Клімента Охрыдскага, аднаго з заснавальнікаў славянскага пісьменства.

Заснаваны ў 1888 годзе. Сучасны будынак пабудаваны ў 1924—1934 гадах. Мае 16 факультэтаў, 3 аддзяленні, на якіх навучаецца 22 тысячы студэнтаў. Універсітэт мае выдавецтва, вылічальны цэнтр, спартыўны цэнтр і інш. Рэктар — Іван Ілчаў.

У 1889 годзе быў адкрыты фізіка-матэматычны факультэт, а ў 1892 годзе — юрыдычны. У 1901 годзе ва ўніверсітэт паступілі першыя жанчыны-абітурыенткі (25 чалавек).

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты Балгарыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1888 годзе
Катэгорыя·Сафійскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных