wd wp Пошук:

Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скрыпнічэнка. Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэ́нка[1] (12 лістапада 1940, Мікалаеў, УССР — 12 жніўня 2015, Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 лістапада 1940 года ў Мікалаеве (УССР). У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1970—1974 гадах працаваў ва Усесаюзным НДІ тэхнічнай эстэтыкі.

Творам уласціва сюррэалістычная скіраванасць. Метафарычнасцю мастацкай мовы, стылізатарскай разнастайнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю, колеравай насычанасцю вылучаюцца трыпціхі: «Мірная зямля», «Вобразы мілыя роднага краю» (абодва 1981), карціны «Адчуванне Радзімы» (1969), «Жакей» (1982), «Алегорыя свету» (1984), «Прысвячэнне М. Селяшчуку» (1986), «Экалагічная раўнавага» (1989), «Скарына на Радзіме», «Як справы ў Чарнобылі?» (1990), «Страчаныя мары» (1991), «Смутак» (1990—95), «Апошнія гульні» (1995), «Памяркоўны», «Час майго жыцця» (абедзве 1996), «Забруджаная зямля» (1997), «Да 200-годдзя А. Міцкевіча» (1998), «Суіснаванне» (1980—2000), «Ланцуг жорсткасці» (2000), «Гальшаны», «Радзіма Ф. Рушчыца — Вішнева, Багданава» (абедзве 2001), серыя «Мастакі Айчыне» (1994—97). Аўтар графічных работ «Выдатныя дзеячы беларускай культуры» (1979), «Метамарфозы» (паводле твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; 1983).

Памёр 12 жніўня 2015 года ў Мінску[2].

Да гадавіны смерці мастака ў Нацыянальным мастацкім музеі экспанавалася выстаўка «Метамарфозы»[3].

Зноскі

  1. БелЭН, 2002
  2. Памёр беларускі Далі, мастак-сюррэаліст Георгі Скрыпнічэнка
  3. …Парадоксаў сябра

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Графікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеве
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак