wd wp Пошук:

Георгій Сцяпанавіч Ермаловіч

Гео́ргій Сцяпа́навіч Ермало́віч (?, Смалявічы — 1970, Мінск) — беларускі артыст, жанглёр і мастак.[2]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Смалявічах. Скончыў Маскоўскае цыркавое вучылішча[ru], выступаў у пары з акрабатам Воблікавым, які быў жанаты на пляменніцы Дзяржынскага. Затым перайшоў на жангліраванне[en]. Падчас вайны ў выніку ранення яму адарвала два пальцы на левай руцэ, ён трапіў у палон. Брат, які жыў у Мінску, выкупіў яго з лагера смерці Трасцянец у ахоўніка за бутэльку гарэлкі. Ермаловіч быў звязаны з падполлем, але пасля вайны яму давялося даказваць сваю невінаватасць, каб пазбегнуць арышту. Займацца жангліраваннем ён ужо не мог, таму прыдумаў нумар, які быў адзіным у СССР ― малюнкі-«перавёртышы».

Ермаловіч быў артыстам Белдзяржфілармоніі. Сутнасць яго нумара палягала ў тым, што ён распавядаў са сцэны байку Івана Крылова, часам каго-небудзь з беларускіх аўтараў. Паралельна маляваў спецыяльным маркёрам малюнак, дзе кожная лінія ілюстравала сюжэт. Але ў апошні момант мастак пераварочваў мальберт на 180 градусаў. Калі малюнак перагортваўся, выяўлялася, што на ім быў намаляваны ўжо не першапачатковы персанаж, а зусім іншы.

Памёр у Мінску. Пакінуў дачку — Святлану Георгіеўну Ермаловіч.

Зноскі

  1. 1 2 https://web.archive.org/web/20210409075448/https://news.tut.by/culture/716645.html
  2. Мартинович, Денис. После выхода на пенсию работал вахтером. Пять забытых звезд белорусской эстрады, которых надо знать(руск.) . TUT.BY (19 лютага 2021 у 16:00). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ДВЦЭМ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта