.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Георгій Цігіеў (нар. 26 мая 1995, Уладзікаўказ) — расійскі футбаліст, абаронца.
Нарадзіўся ва Уладзікаўказе, аднак з малых гадоў жыў у Беслане, дзе і пачаў займацца футболам. Знаходзіўся ў юнацкіх камандах кастрамскога «Дынама» і «Каламягаў», з 2013 года выступаў за дубліруючыя склады краснадарскай «Кубані» і маскоўскага «Тарпеда». 3 мая 2015 года ў складзе «Тарпеда» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць казанскага «Рубіна» (2:2).
У ліпені 2015 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з махачкалінскім «Анжы». У лютым 2017 года быў арандаваны маскоўскім «Спартаком» да канца сезона 2016/17, разам з камандай стаў чэмпіёнам Расіі. У чэрвені таго ж года быў выкуплены сталічным клубам і падпісаў чатырохгадовы кантракт. У сезоне 2017/18 згуляў усяго ў трох матчах за асноўную каманду «Спартака», таксама прыцягваўся да «Спартака-2», які выступаў у ФНЛ. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў самарскія «Крылаў Саветаў», за паўгады прыняў удзел у двух матчах.
У сакавіку 2019 года быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня, пасля вяртання на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі, стаў радзей з’яўляцца на полі, а са жніўня гуляў пераважна за дубль. У снежні 2019 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Спартак»[4].
У лютым 2020 года быў заяўлены за «Спартак-2» у ФНЛ, а таксама за асноўную каманду «Спартака» ў Прэм’ер-лізе[5]. Большую частку сезона 2020/21 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2021 года пакінуў «Спартак».
У 2015 годзе прыняў удзел у двух таварыскіх матчах моладзевай зборнай Расіі — супраць моладзевых каманд Беларусі (3:0) і Харватыі (5:0).