wd wp Пошук:

Георгій Віктаравіч Дашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашкевіч. Георгій Віктаравіч Дашкевіч (нар. 1 студзеня 1946, Ельск Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-электрык0, Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджарэканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў токарам саўгаса «Ельскі». Працаваў інжынерам-электрыкам, пасля службы ў радах Узброеных Сіл — тэхнолагам ельскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка». Быў начальнікам электрычных сетак Ельскага раёна, намеснікам старшыні і старшынёй Ельскага райвыканкама. Займаў пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама, галоўнага саветніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе