wd wp Пошук:

Георгій Акрапаліт

Георгій Акрапаліт (грэч.: Γεώργιος Ακροπολίτης, лац.: Georgios Akropolites, 1217, Нікея — пасля 1282, Канстанцінопаль) — візантыйскі пісьменнік, дзяржаўны дзеяч. Узначальваў з 1246 адміністрацыйнае кіраванне (на пасадзе вялікага лагафета) Нікейскай імперыі, а пасля 1261 займаў пасады пры Канстанцінопальскім двары. На 2-м Ліёнскім саборы 1274, будучы паўнамоцным прадстаўніком імператара, прынёс прысягу Папе і падпісаў унію паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой, якая засталася, аднак, яна неа жыццявілася. Георгій Акрапаліт — аўтар «Хронікі», якая выкладае падзеі унутранай і знешняй гісторыі Нікейскай імперыі за 1203—1261 гг., шэрагу вершаваных твораў, рытарычных і тэалагічных твораў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118716972 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 11. — ISBN 978-2-221-06888-5
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1217 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Візантыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікеі
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Гісторыкі XIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1282 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дыпламаты Візантыі