wd wp Пошук:

Генры Мур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мур.

Генры Спенсер Мур (англ.: Henry Spencer Moore, 30 ліпеня 1898, Кастлфорд, Заходні Ёркшыр — 31 жніўня 1986, Хартфордшыр) — брытанскі мастак і скульптар.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў мастацкім коледжы ў Лідсе (1919—21), скончыў Каралеўскі коледж мастацтва ў Лондане (1925), у якім выкладаў да 1933. Пазней выкладаў у мастацкіх школах Чэлсі і Слейда. Член-заснавальнік мастацкай групоўкі «Першае падраздзяленне» (1933).

Творчасць

Зазнаў уплыў старажытнай мексіканскай пластыкі. З пач. 1920-х г. распрацоўваў нешматлікія сталыя кампазіцыі («Маці і дзіця», «Сямейная група», «Фігура ляжыць» і інш.), у якіх ствараў і жыццёва канкрэтныя, і абстрактныя, дэфармаваныя, фантастычна-мудрагелістыя вобразы. Творы вызначаюцца пластычнай абагульненасцю і манументальнасцю форм, напружанасцю ўнутранай структуры кампазіцыі, рытмічнай выразнасцю сілуэта. Майстар манументальна-дэкаратыўнай скульптуры: скульптурныя групы «Тры фігуры стаяць» у Батэрсі-парку ў Лондане (1947—48), «Кароль і каралева» на плато каля Дамфрыса (1952—53), «Фігура ляжыць» каля будынка ЮНЕСКА у Парыжы (1957—58), «Дзве вялікія формы» ў садзе Бундэсканцылярыі ў Боне (1979) і інш. Аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных ваенным будням Лондана (1-я пал. 1940-х).

Прызнанне

Пасля Другой сусветнай вайны працы Мура набылі сусветнае прызнанне, яны прадстаўлены ў найбуйнейшых музеях розных краін. Ён узнагароджаны Ордэнам За заслугі, Ордэнам кавалераў Славы. Прах мастака спачывае ў лонданскім Саборы Святога Паўла.

Зноскі

  1. 1 2 Henry (1898-1986) Moore
  2. Henry Moore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://americanart.si.edu/artist/henry-moore-3392
  4. https://data.bnf.fr/en/11916701/henry_moore/
  5. 1 2 https://doi.org/10.1093/gao/9781884446054.article.T059425
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. 1 2 3 4 https://www.theartstory.org/artist/moore-henry/
  9. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/57529
  10. https://artuk.org/discover/art-terms/modernism
  11. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эразма
Катэгорыя·Скульптары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходнім Ёркшыры