wd wp Пошук:

Генрых фон Гогенлоэ

Герб Генрыха фон Гогенлоэ

Генрых фон Гогенлоэ (? — 15 ліпеня 1249) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 12441249 г.

Быў сынам аднаго з самых багатых і магутных феадалаў Вюртэмберга. У яго было чатыры брата і адна сястра.

У дзяцінстве быў прызначаны для святарства. У снежні 1220 г. далучыўся да рыцараў ордэна. У 1221 г. здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю. У 1225 г. па наказе вялікага магістра Германа фон Зальца, суправаджаў у Італію жонку імператара Фрыдрыха II. З гэтага часу знаходзіўся ў акружэнні вялікага магістра.

Пасля адрачэння ад стальца Герхарда фон Мальберга Генрых фон Гогенлоэ быў абраны на пасаду вялікага магістра. Ён лічыўся прыхільнікам імператара і выступаў у якасці пасродніка ў канфлікце паміж папам Інакенціем IV і самім імператарам, з-за чаго ўтварылася апазіцыя паміж братоў ордэна.

Памёр 15 ліпеня 1249, пахаваны ў Мергензэйме.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104083107 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
Папярэднік:
Герхард фон Мальберг
Вялікі магістр
12441249
Пераемнік:
Гюнтэр фон Вюлерслебен
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1195 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 1249 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гогенлоэ