wd wp Пошук:

Герхард фон Мальберг

Герб Герхарда фон Мальберга

Герхард фон Мальберг (? — 26 лістапада 1246) — вялікі магістр тэўтонскі (12401244).

Спачатку не планаваў стаць адным з братоў духоўных рыцараў. Быў жанаты і меў двух сыноў: Ота і Тэадорыка. Аднак пасля смерці жонкі ўступіў у шэраг крыжакоў і амаль адразу стаў у апазіцыю да фон Зальца, імкнучыся пакінуць ордэн у Палесціне.

У 1239 у Акры стаў маршалкам ордэна, а ў 1240 вялікім магістрам. З самага пачатку, яго кіраванне было цесна звязана з Лацінскім Каралеўствам і Блізкім Усходам. Меў падтрымку папы Інакенція IV, які ў 1243 прыняў Прусію ў якасці лена.

У 1244 г. быў вымушаны адракчыся тэўтонскага стальца, з-за нарастаючага недавольства братоў ордэна. Праз два гады памёр.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Папярэднік:
Конрад Цюрынгскі
Вялікі магістр
12401244
Пераемнік:
Генрых фон Гогенлоэ
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1200 годзе
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1246 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вялікія маршалы Тэўтонскага ордэна