wd wp Пошук:

Генадзь Уладзіміравіч Грушавы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грушавы. Генадзь Уладзіміравіч Грушавы (27 ліпеня 1950, Мінск — 28 студзеня 2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў мінскую школу № 50, якая спецыялізавалася на фізіцы і матэматыцы. Аднак паступіў на філасофскі факультэт БДУ, дзе выкладаў з 1973 г. да сваёй смерці. З 1991 прарэктар Інстытута сучасных ведаў.

Памёр ад раку крыві. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

У 1975 абараніў кандыдацкую, а пазней і доктарскую дысертацыю па філасофіі. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Заходняй Еўропы і Беларусі часоў Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы пазнання, грамадскай філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Нікаля Мальбранша» (1978)[1].

Грамадска-палітычная дзейнасць

Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». У 1989 г. узначаліў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990 ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» і дапамог больш як 2 млн жыхароў Беларусі. У 1993 г. фонд налічваў 14 тыс. членаў. Фонд накіраваў 160 тыс. дзяцей на аздараўленне за мяжу і да 2000 года ўвёз у Беларусь лекаў на суму каля $500 млн[2].

У Вярхоўным Савеце ўваходзіў у фракцыю Апазіцыя БНФ. Пасля рэферэндуму 1996 года грамадскія аб’яднанні 15-ці раёнаў Беларусі сабралі 116 тыс. подпісаў супраць скасавання яго дэпутацкіх паўнамоцтваў. У 1997 быў адным з заснавальнікаў Асамблеі НДА. З сакавіка 1997 г. па сакавік 1998 знаходзіўся ў Германіі праз пагрозу арышту[3]. У 1999 атрымаў нарвежскую праваабарончую узнагароду памяці прафесара Торалфа Рафто.

Зноскі

  1. Грушавы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 5. — С. 467. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  2. Аляксандр Тамковіч Генадзь Грушавы // Новы час : газета. — 16 кастрычніка 2009. — № 38 (166). — С. 4. — ISSN 2218-2244.
  3. In memoriam: Генадзь Грушавы // Наша Ніва : газета. — 29 студзеня 2014. — № 4, 841. — С. 4. — ISSN 1819-1614.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Члены Беларускага народнага фронту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Чарнобыльская катастрофа
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Гуманітарная дапамога
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання