wd wp Пошук:

Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ахрамовіч.

Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч (23 лютага 1965, Марохарава, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 14 сакавіка 2021, Мінск) — беларускі ваенны і дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1965 года ў в. Марохарава Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1986 годзе з адзнакай скончыў Кіеўскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Маскоўскую ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — навучальныя курсы МЗС ФРГ для маладых дыпламатаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У 1986—1995 гадах — служба ва Узброеных Сілах СССР / Рэспублікі Беларусь. У 1995—1997 гадах — трэці сакратар, першы сакратар упраўлення краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2000—2003 гадах — саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2003—2009 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (Латвійская Рэспубліка).

У 2009—2015 гадах — пасол па асобых даручэннях МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 25 чэрвеня 2015 года па 19 лістапада 2020 года[1] быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.

Валодаў нямецкай і іспанскай мовамі.

Памёр 14 сакавіка 2021 года ад каранавіруснай інфекцыі[2].

Быў жанаты, меў дачку Таццяну.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 19 ноября 2020 г. № 427 «О Г. В. Ахрамовиче»
  2. Умер бывший посол Беларуси в Азербайджане. У него был COVID-19 Архівавана 16 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Азербайджане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-дыпламатычнай акадэміі
Катэгорыя·Консулы Беларусі ў Латвіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі