wd wp Пошук:

Гельмут Маке

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маке.

Гельмут Маке (ням.: Helmuth Macke; 28 ліпеня 1891, Крэфельд — 8 верасня 1936, Гаенгофен) — нямецкі мастак, прадстаўнік такой плыні ў жывапісе, як рэйнскі экспрэсіянізм. У яго работах прасочваюцца таксама ўплыў такіх мастацкіх напрамкаў, як канструктывізм і абстракцыянізм.

Біяграфія

Гельмут Маке быў стрыечным братам выдатнага нямецкага жывапісца Аўгуста Маке, які загінуў падчас Першай сусветнай вайны. У 1906—1909 гадах Гельмут вучыўся ў крэфельдскай Школе прыкладнога мастацтва пад кіраўніцтвам галандскага мастака Яна Торна Прыкера, разам з такімі пасля вядомымі майстрамі, як Генрых Кампендонк і Вальтэр Гіскес. З імі абодвума ён з 1908 гады зняў працоўную майстэрню. У 1909 годзе Маке на возеры Тэгерн пазнаёміўся з мастаком-анімалістам Францам Маркам. Марк, малады жывапісец, складаўся ў мюнхенскім «Новым аб’яднанні мастакоў» і ў 1910 годзе падаў у яго распараджэнне для працы сваю летнюю дачу ў Зомельсдорфе. У 1910—1911 гадах Гельмут Маке зблізіўся з групай «Сіні вершнік», а ў 1912 годзе ў Берліне пры пасярэдніцтве Эрыха Хекеля пазнаёміўся з мастакамі гурта «Мост». Падчас правядзення ў 1913 годзе ў Берліне Першага нямецкага Восеньскага салона Гельмут Маке на ім прадставіў дзве свае карціны: «Купальшчыца» і «Сад кахання».

У 1925—1933 гадах мастак пражываў у Крэфельдзе і Боне і падтрымліваў цёплыя адносіны з Генрыхам Кампендонкам і Вільгельмам Вігерам.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. Helmuth Macke
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Акварэлісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Патанулі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі-экспрэсіяністы Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэфельдзе