wd wp Пошук:

Гатабая Раджапаксэ

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Гатабая Раджапаксэ (сінгальск.: ගෝඨාභය රාජපක්ෂ; нар. 20 чэрвеня 1949) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Шры-Ланкі. Прэзідэнт Шры-Ланкі з 18 лістапада 2019 па 9 ліпеня 2022.

Біяграфія

Нарадзіўся ў адной з уплывовых сем’яў Шры-Ланкі[4][5]. Бацька быў дэпутатам і міністрам. Гатабая Раджапаксэ пяты з дзевяці дзяцей, яго брат Махінда займаў пасаду прэзідэнта краіны на працягу двух тэрмінаў. Два іншых брата таксама займалі ўрадавыя пасады высокага ўзроўню. У 1971 годзе Гатабая паступіў на ваенную службу ў армію, навучаўся ў Ваеннай акадэміі Шры-Ланкі[6].

У 1998 годзе яго сям’я эмігравала ў Злучаныя Штаты Амерыкі і вярнулася на Шры-Ланку ў 2005 годзе, калі брат Махінда Раджапаксэ быў абраны прэзідэнтам краіны пры падтрымцы кааліцыі Аб’яднанага народнага альянсу свабоды. З лістапада 2005 года па студзень 2015 года Гатабая ўзначальваў Міністэрства абароны на заключных этапах грамадзянскай вайны на Шры-Ланцы, кіруючы ваеннымі дзеяннямі супраць паўстанцаў Тыграў вызвалення Таміл-Ілама ў паўночна-ўсходняй частцы вострава[4][7].

У 2015 годзе на прэзідэнцкіх выбарах ягоны брат саступіў уладу апазіцыі з Новага Дэмакратычнага фронту на чале з Майтрыпалай Сірысенай.

Падчас выбарчай кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2019 года Гатабая ў асноўным выкарыстаў рыторыку сінгальскага нацыяналізму[5]. 17 лістапада 2019 года ён перамог кандыдата ад Аб’яднанай нацыянальнай партыі (УНП) Саджыта Прэмадаса і стаў прэзідэнтам краіны[8].

9 ліпеня 2022 года Раджапаксэ пакінуў сваю афіцыйную рэзідэнцыю незадоўга да таго, як пратэстоўцы штурмавалі комплекс[9][10]. У выніку масавых пратэстаў Раджапаксэ 10 ліпеня заявіў аб сыходзе ў адстаўку 13-га чысла[11].

13 ліпеня канцылярыя прэм’ер-міністра паведаміла, што Гатабая Раджапаксэ збег з краіны і знаходзіцца на Мальдывах. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча. Спікер парламента заявіў, што Раніл Вікрамасінгхе быў прызначаны Раджапаксам выконваючым абавязкі прэзідэнта[12].

Зноскі

  1. Gotabaya Rajapaksa // GeneaStar
  2. (unspecified title) Праверана 4 красавіка 2022.
  3. https://gota.lk/profile/
  4. 1 2 Who is Sri Lanka’s controversial new president?(англ.)  (17 лістапада 2019). Праверана 17 лістапада 2019.
  5. 1 2 Sri Lanka a Gotabaya Rajapaksa(італ.)  (17 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  6. Gotabaya Rajapaksa è stato eletto presidente dello Sri Lanka(італ.)  (17 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  7. Gotabaya Rajapaksa elected president of Sri Lanka(англ.)  . Праверана 29 снежня 2019.
  8. Sri Lanka strongman Rajapaksa wins presidency by big margin(англ.)  (17 лістапада 2019). Праверана 17 лістапада 2019.
  9. Олеся Павленко. Экс-посол Шри-Ланки в России: президент Раджапакса покинул страну(руск.) . Коммерсантъ (9 ліпеня 2022).
  10. В Шри-Ланке протестующие захватили президентскую резиденцию(руск.) . Meduza (9 ліпеня 2022).
  11. СМИ: президент Шри-Ланки уйдет в отставку 13 июля. Newswire также сообщает, что спикер парламента Шри-Ланки известил президента о решении лидеров партий о его отставке (нявызн.). ТАСС (9 ліпеня 2022).
  12. Joseph Stepansky. State of emergency imposed in Sri Lanka after president flees(англ.) . www.aljazeera.com.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Прэзідэнты Шры-Ланкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных