wd wp Пошук:

Гасціны двор

Гасціны двор ў Мінску

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гасціны двор. Гасці́ны дво́р — тып грамадскага будынку гандлёвага прызначэння, якія ўключае гандлёвыя і складскія будынкі, жылыя памяшканні гасцінічнага тыпу[1].

Тут спыняліся госці-купцы, захоўваліся тавары, і вёўся гандаль. У XVI-XVII стст. гасціны двор меў выгляд прамавугольнай плошчы, абнесенага мураванымі або драўлянымі памяшканнямі, аб’яднанымі крытымі галерэямі. У XVIII-XIX стст. гасціныя двары будуюцца ў стылі класіцызму. Гасціны двор планавалі ў выглядзе замкнёнага прамавугольніка з адкрытымі аркадамі-галерэямі або калонамі.

У гарадох Заходняе Еўропы былі пашыраны з XIV ст. (Брэмен, Кракаў, Прага). На Беларусі пашыраныя з XVIXIX ст. (Полацк, Гродна, Віцебск, Мінск). Драўляны гасціны двор пабудаваны ў Тураве ў XVIII ст[1].

На аснове гандлёвых дамоў вылучыліся гандлёвыя рады, якія часта злучаліся з ратушамі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8. С. 87

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гасціныя двары