wd wp Пошук:

Мінойты

Міно́йты[1] (трансліт.: Minojty, руск.: Минойты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Гісторыя

Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчарскага сельсавета[2].

Прырода

За 2,5—3 км на поўдзень і паўднёвы захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення.

За 4 км на захад ад вёскі знаходзіцца Пушчанскае радовішча пяскоў (ад назвы ўрочышча Пушча). Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.

На ўсход ад вёскі ляжыць Дакудаўскае балота.

Прамысловасць

Мінойтаўскі рамонтны завод вырабляе сельскагаспадарчую тэхніку.

Транспарт

Вёска знаходзіцца на шашы Ліда—Слонім. Чыгуначная станцыя Мінойты на лініі Баранавічы—Ліда.

Сацыяльная інфраструктура

Сярэдняя школа. Лідскі дом-інтэрнат «Вялічкі».

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Мінойты
Траццякоўскі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Лідскага раёна