wd wp Пошук:

Гарасія

Гарасія (хіндзі: गरासिया) — індаеўрапейскі народ на захадзе Індыі. Жывуць пераважна на поўдні Раджастхана і поўначы Гуджарата. Агульная колькасць - 261 тыс. чал. (2015 г.)[1].

Гарасія насяляюць пераважна лясныя раёны. Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка, будаўніцтва, апрацоўка драўніны. Традыцыйныя хаціны ладзяць з бамбука і гліны. У мінулым пераважалі саламяныя дахі. Асноўны традыцыйны від паселішча — вёска, на чале якой стаіць абраны або прызначаны ўладамі стараста. Насупраць яго дома будуецца госцевая хата.

У наш час падзелены на тры рэгіянальныя групы раджпутскіх, бхільскіх і дунгрыйскіх гарасія. Аднак захаваўся старажытны падзел на 28 экзагамных родавых груп.

Асноўная рэлігіяіндуізм. Гарасія знакаміты штогадовым маляўнічым святам чытра вічытра, якое суправаджаецца сакральнымі цырымоніямі і кірмашамі.

Зноскі

  1. Garasia in India

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы Азіі
Катэгорыя·Народы Індыі
Катэгорыя·Індаеўрапейскія народы