wd wp Пошук:

ГараШ

ГараШ — беларуская камедыя, сіткам паводле сцэнарыя Андрэя Курэйчыка. Год стварэння — 2015.

Сюжэт

Па вызначэнні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камедыя пра беларускія рэаліі[1][2]. У аснове «Гараша», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філасофская тэма сутыкнення цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і «саўковымі» поглядамі жыхароў Шабаноў, якія з’яўляюцца, па меркаванні аўтара, адлюстраваннем каштоўнасцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцця[3].

Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільма). Маладога беларуса пасля пяці гадоў амерыканскага жыцця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амерыканскія рэкамендацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць адпаведнасць сваёй працай. Старэйшы механік, ён жа ўладальнік гэтага гаражу (ролю выканаў Аляксандр Кулінковіч), вучыць яго жыццю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільма ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), але ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў постсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур’ёзныя гісторыі на глебе сутыкнення двух мысленняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасцямі, з марай пра поспех і савецкага кансерватыўнага[5].

Фільм — іранічны погляд на нашу рэальнасць, як беларус з заходнім мысленнем сутыкаецца з беларускім «саўком».

Гісторыя стварэння

Ідэя стварэння фільма з’явілася ў кампазітара Дзмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнарый да фільма.

Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг(руск.) бел. планавалі сабраць на праект 80 млн. рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым не менш стваральнікі фільма прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяванне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зняць фільм з мінімальнымі ўкладаннямі.

Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Мінску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксембург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5]. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандр Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвяліна Сакура(руск.) бел., пісьменнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў[7][8][9].

Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[10]. Праект не з’яўляўся камерцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[11]. Аўтары ідэі таксама падрэсліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамерцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадзюсараў[12].

Галоўны рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык падкрэсліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» з’яўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[13].

17 жніўня 2015 года Андрэем Курэйчыкам быў прадстаўлены тызер(руск.) бел. фільма[14][15].

Кадры са здымачнай пляцоўкі

Прэзентацыя трэйлера

21 кастрычніка 2015 года сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзентавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ»[16][17]. Прэзентацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клубе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і акцёраў, якія зняліся ў гэтым фільме[18]. Падчас прэзентацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што ў назве фільма, знарочыста хібнае напісанне слова «гараж» з літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаванні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальных мовы: руская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:

«Мова “саўка” — гэта асобная мова. Яна не толькі ў словах, яна ў эстэтыцы, сэнсе жыцця, нашым побыце, яна ў вар’яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія атачаюць Мінск. “Гараш” — гэта не “трасянка”, гэта ўвасабленне саўковай мовы, які працяў усю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і выдраў нас з нейкага пэўнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то няма, ці то мы Еўропа, ці то Расія. Еўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта “ГараШ”. “ГараШ” у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Еўропы: незразумела дзе і незразумела як»[19].

Удзел у кінафестывалях

У лістападзе 2015 года фільм увайшоў у праграму XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно»[20]. 7 лістапада адбылася прэм’ера ў кінатэатры «Перамога», 11 лістапада — у кінатэатры «Мір».

Фільм у пракаце

Апладысменты гледачоў пасля прагляду прэзентацыі фільма ў к/т «Масква», 13.02.2016

11 лютага 2016 года фільм стартаваў у шырокім рэспубліканскім кінапракаце[21][22]. У Мінску стужка дэманстравалася ў кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Арт-кінатэатр» і «Сільверскрын». Акрамя гэтага, яшчэ больш чым у 20 беларускіх гарадах. Асноўная прэзентацыя фільма і сустрэча з творчай групай адбыліся 13 лютага ў кінатэатры «Масква». Паказ прайшоў пры амаль поўнай зале, а па завяршэнні паказу публіка ўстала і доўгі час апладыравала стоячы стваральнікам фільма[23]. Паказы ў іншых кінатэатрах і гарадах таксама праходзілі галоўным чынам пры поўных аншлагах або пры амаль запоўненых залах[23]. Аднак пры пракаце ў Беларусі пракатчыкі сутыкнуліся і з некаторымі праблемамі. Так, у Магілёўскай вобласці адмовіўся паказваць «ГараШ» магілёўскі кінапракат; не паказалі фільм у Гомелі, Барысаве, Маладзечна і Салігорску[24].

Касавыя зборы

Толькі за першы ўікэнд трагікамедыя «ГараШ» сабрала ў тры разу больш свайго бюджэту[25][26]. За першыя выходныя праката толькі 40 сеансаў фільма, якія галоўным чынам прайшлі ў малых залах Беларусі, сабралі ледзь больш 162-х мільёнаў беларускіх рублёў (з улікам прэв’ю на фэстывале «Лістапад»), пры выдатках на фільм 51-го мільёна беларускіх рублёў (у чэрвені 2015 года)[24]. А фільм паглядзелі больш за 5000 гледачоў[26].

Фільм «ГараШ» стаў самым прыбытковым беларускім фільмам у нацыянальным кінапракаце за ўсю гісторыю[24][26].

Стваральнікі фільма

Здымачная група

Хлапушка да фільма і талерка з імёнамі здымачнай групы

У ролях

ПерсанажАкцёр
Галоўныя ролі
Старэйшы аўтамеханік, Б.Г.Аляксандр Кулінковіч
АўтаэлектрыкЮры Навумаў
«Амерыканец», Віталь БарзоўАрцём Курэнь
Другія ролі
ДзяржчыноўнікВасілій Ніцко
Кліентка гаража, дачка чыноўнікаЛізавета Шукава
СтрыптызёршаЭвеліна Сакура
Прадавец аўтазапчастакВадзім Гайдукоўскі
У эпізодах
АўтамеханікАлег Грушэцкі
Хлапчукі-хуліганы з ШабаноўГлеб Курэйчык
Васёк, амер. сябра В. Б.Аляксей Сапрыкін
Другі амер. сябра В. Б.Аляксандр Крупіна

Зноскі

  1. Курэйчык здыме Кулінковіча ў сэрыяле пра Шабаны (нявызн.). Радыё «Свабода» (13 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 3 ліпеня 2015.
  2. Юлия Тельтевская. Комедия про Шабаны. Лицо проекта - лидер группы «Нейро Дюбель»(руск.) . Аргументы и факты (19 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 3 ліпеня 2015.
  3. Тарас Тарналицкий Из Шабанов с любовью(руск.)  // Белорусы и рынок : газета. — Мн.: ЗАО «Медиарынок», 20 чэрвеня 2015. — В. 1160. — № 27.
  4. Кирилл Живолович. Отвалите все от наших Шабанов!(руск.) . БелГазета (9 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2015. Праверана 9 ліпеня 2015.
  5. 1 2 Сергей Малиновский. Андрей Курейчик снимает фильм за «три копейки»(руск.) . Комсомольская Правда. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 1 ліпеня 2015.
  6. Владимир Жданович. Рио де Шабанейро(руск.) . Минский Курьер (22 мая 2015). Праверана 3 ліпеня 2015.
  7. Александр Арсёнов. «Гараш» с Куллинковичем: трагикомедия об автослесаре в Шабанах(руск.) . Наша Ніва (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  8. Андрей Курейчик презентовал тизер нового белорусского кинопроекта “ГараШ” (нявызн.). TUT.BY (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  9. Алег Грушэцкі Доктар Аўтахаўс // Культура : газета. — Мн.: Мінкульт Беларусі, 25 ліпеня 2015. — В. 1208. — № 30. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2015.
  10. Аляксандра Дорская, Адэля Дубавец. Курэйчык паказаў фільм з Кулінковічам у галоўнай ролі (нявызн.). БелСат (30 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  11. Мария Гриц. Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов(руск.) . БелаПАН (23 чэрвеня 2015). Праверана 3 ліпеня 2015.
  12. На окраине Минска начались съемки независимого кино — «черной» комедии «ГараШ» по сценарию Андрея Курейчика (нявызн.) (недаступная спасылка). Interfax (29 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2015. Праверана 3 ліпеня 2015.
  13. Захар Шчарбакоў. Беларускія незалежныя кінематаграфісты пачалі здымкі камедыі “ГараШ” аб жыцці ў Шабанах (нявызн.). БелаПАН (26 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
  14. Сергей Малиновский. Андрей Курейчик выложил в интернет тизер своего фильма «ГараШ»(руск.) . Комсомольская правда (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  15. Работа над черной трагикомедией “ГараШ” завершается. Создатели представили первый тизер(руск.) . Interfax (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  16. Сергей Малиновский. Премьера фильма «ГараШ» пройдет на «Лicтападзе» (нявызн.) (недаступная спасылка). Комсомольская правда (22 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  17. Андрей Курейчик показал трейлер сериала про Шабаны “ГараШ” (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (21 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  18. Прэзентаваны фінальны трэйлер фільма Андрэя Курэйчыка пра мінскія Шабаны «ГараШ» (нявызн.). Наша Ніва (22 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  19. Захар Щербаков. Андрей Курейчик: «ГараШ» — это фильм о стране на окраине Европы (нявызн.) (недаступная спасылка). БелаПАН (21 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  20. Гараш (нявызн.). Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2015. Праверана 27 кастрычніка 2015.
  21. Расінскі А.. «ГараШныя» тайны Шабаноў і Злучаных Штатаў (нявызн.). Новы Час (11 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  22. «ГараШ» прокатят по стране (бел.) . Комсомольская правда (29 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  23. 1 2 Грушэцкі А. Л.. «ГараШ»: глядач у чаканні працягу (нявызн.). Новы Час (14 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  24. 1 2 3 Марціновіч Д. А.. Доход Курейчика – 162 миллиона (нявызн.) (недаступная спасылка). Народная воля (16 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  25. Грушэцкі А. Л., Мікулевіч С.. Незалежны фільм «ГараШ» акупіўся за тыдзень пракату (нявызн.). Наша Ніва (17 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  26. 1 2 3 17 лютага 2016 (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY (16 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 2015 года
Катэгорыя·Фільмы Андрэя Курэйчыка