wd wp Пошук:

Ганс Аспергер

Ганс Аспергер (ням.: Hans Asperger; 18 лютага 1906 — 21 кастрычніка 1980) — аўстрыйскі педыятр і псіхіятр, імем якога названы сіндром Аспергера.

Ганс Аспергер нарадзіўся на ферме пад Венай, быў старэйшым з трох братоў (сярэдні памёр неўзабаве пасля нараджэння, малодшы забіты на Усходнім фронце). Рос замкнёным дзіцем, у раннім узросце праяўляў талент да моў. У 1920-я гады ўдзельнічаў у моладзевых рухах. Пасля заканчэння гімназіі вывучаў медыцыну ў Вене. Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1931 г. і ўладкаваўся асістэнтам у дзіцячую клініку Венскага ўніверсітэта, дзе з 1932 г. кіраваў лячэбна-педагагічным аддзяленнем. Адной з яго пацыентак была будучая пісьменніца Эльфрыдэ Елінэк.

У 1934 г. пераехаў у Лейпцыг, дзе працаваў у псіхіятрычнай бальніцы. Ажаніўся ў 1935 г. з Ханнай Кальман, якая нарадзіла яму пецярых дзяцей.

У 1944 г. Аспергер апублікаваў першае апісанне пазней названага ў яго гонар сіндрому, які ён называў «аўтыстычнай псіхапатыяй». У тым жа годзе атрымаў пастаяннае месца ў Венскім універсітэце, дзе на працягу дваццаці гадоў займаў кафедру педыятрыі, а ў 1946 г. стаў дырэктарам венскай дзіцячай клінікі. Таксама працаваў у Інсбруку, пачынаючы з 1964 года, узначальваў так званую Дзіцячую вёску SOS-Kinderdorf ў Хінтэрбруле. Аспергер не спыняў працы да канца жыцця і за шэсць дзён да смерці яшчэ чытаў лекцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Hans Johann Asperger // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы