wd wp Пошук:

Медаль «Серп і Молат»

Марка СССР, 1946 год

Залаты́ меда́ль «Серп і Молат» — знак асаблівага адрознення ў СССР, якім узнагароджвалі Героя Сацыялістычнай працы нароўні з вышэйшай узнагародай СССР — ордэнам Леніна і граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Гісторыя

Заснаваны 22 мая 1940 года Указам Прэзідыума ВС СССР ад 22.05.1940 аб дадатковых знаках адрознення для Герояў Сацыялістычнай Працы. Усяго медалём «Серп і Молат» былі ўзнагароджаны 20 605 чалавек, двойчы ўзнагароджаны 205 чалавек, тройчы ўзнагароджаны 16 чалавек.

Апісанне

Згодна з афіцыйным апісаннем, Залаты медаль «Серп і Молат» ўяўляў сабой пяціканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на адным боку, у цэнтры медаля размяшчаліся рэльефныя серп і молат, дыяметр апісанай акружнасці зоркі складаў 33,5 мм, памер сярпа і молата ад дзяржальні да верхняй кропкі адпаведна — 14 і 13 мм. Адваротны бок медаля меў гладкую паверхню і быў абмежаваны па контуры выступаючым тонкім абадком. На адваротным боку ў цэнтры медаля размяшчаўся надпіс выпуклымі літарамі: «Герой Сацыялістычнай Працы». У верхнім промні зоркі размяшчаўся нумар медаля.

Эскіз медаля распрацаваў Мержанаў Мірон Іванавіч[1] — з 1931 па 1937 гг. галоўны архітэктар ЦВК СССР.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаўся з металічнай пазалочанай калодачкай, якая выраблялася з срэбра ў выглядзе прамавугольнай пласцінкі вышынёй 15 мм і шырынёй 19,5 мм і мела рамкі ў верхняй і ніжняй частках. Унутраная частка калодачкі была абцягнутая шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 20 мм. Калодачка мела на адваротным боку наразны штыфт з гайкай для прымацавання ордэна да адзежы. Медаль была выканана з золата 950 пробы і важыла без калодкі 15,25 грама.

Залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы носіцца на левым боку грудзей над ордэнамі і медалямі СССР.

Зноскі

  1. Один дома: ФСО приоткрывает тайны главной резиденции Сталина(нявызн.). РГ (3 сакавіка 2011).

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Медалі СССР
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара