У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамава.
Галіна Сяргееўна Абрамава (нар. 22 верасня 1950, в. Кекур, Вохамскі раён, Кастрамская вобласць, Расія) — псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1999), прафесар (1999).
Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (спецыяльнасць «Псіхалогія», 1973), Навукова-даследчы інстытут агульнай і педагагічнай псіхалогіі АПН СССР (аспірантура, 1976).
Працавала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (1976—2000, прафесар кафедры псіхалогіі, у 1986—1999 — загадчык кафедры). З 2000 года прыватны псіхолаг у Даніі.
Навуковыя інтарэсы: педагагічная псіхалогія; узроставая псіхалогія; герантапсіхалогія; псіхалогія прафесійнай дзейнасці.