wd wp Пошук:

Галіна Сцяпанаўна Васільева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільева. Галіна Сцяпанаўна Васільева (нар. 28 снежня 1959, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі мастак. Член Беларускага Саюза мастакоў (1993).

Біяграфія

У 1982 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1992 годзе — выкладчык кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, 1998 год — дацэнт кафедры дызайна. У 1989—1991 гадах — член творчага аб’яднання «4-63». З

Удзельніца I і II Міжнародных пленэраў «Малевич. УНОВИС. Современность»; праектаў «ln-formation» (1994, 1997, 1999, 2000).

Жыве ў Віцебску.

Творчасць

Працуе ў галіне канцэптуальнага мастацтва (мастацкія праекты, акцыі), абстрактнага жывапісу. Арганізатар мастацкіх акцый «Сонечны гадзіннік» (1996, Віцебск), «А V Е» (2000, Полацк), перформансаў «Памяці В. Юрчанкі» (1999, Віцебск), «Аўтапартрэт» (2000, Полацк), «Устанаўленне А ў мастацтве» (2003, Віцебск), «Прысвячэнне К. Малевічу» (2008, Віцебск), праектаў «Constructio» (сумесна з В. Васільевым, 2001, Віцебск; 2003, Мінск, Орша, Полацк).

У творах мастачкі дамінуюць простыя геаметрычныя формы, лаканічная канструктыўнасць, статычнасць і строгасць кампазіцыйна-пластычных рашэнняў, выкарыстанне лакальных каляровых плям.

Сярод работ: палотны «Красны месяц», «Вялікая Венера», «Урокі музыкі», «Веды», «12», «Квадраты», «Трохвугольнікі і сегменты», серыі «Сцяна», «Рэйс», «Карычневыя структуры», трыпціх «Варыяцыі блакітнага» і інш.

Работы знаходзяцца ў музеях, прыватных калекцыях, галерэях Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Літвы, Беларусі, Расіі[1].

Зноскі

  1. Васільева Галіна Сцяпанаўна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Нарадзіліся ў Полацку
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1959 годзе
Члены Саюза мастакоў Беларусі
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся 28 снежня
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Мастакі Беларусі
Асобы
Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта