wd wp Пошук:

Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксееў. Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў (27 сакавіка 1943, г. Файзабад, Таджыкістан) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі: Н. М. Макляцова, А. П. Воінаў, В. І. Анікін).

У 19711981 гадах галоўны архітэктар г. Магілёва. Член Беларускага саюза архітэктараў з 1972. Член КПСС з 1974 года. У 19811987 гадах галоўны архітэктар АКМ-1 інстытута «Магілёўграмадзянпраект»; у 19871994 гадах дырэктар Магілёўскага камбіната «Мастацтва», у 19901994 гадах старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў Беларусі.

У 19941996 гадах намеснік старшыні камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, галоўны мастак г. Мінска; З 1996 года начальніка упраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. У 2007 годзе выйшаў у адстаўку з пасады намесніка начальніка аддзела.

Творчасць

Лячэбна-дыягнастычны цэнтр
Будынак Магілёўскага гаркама КПБ
Будынак гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску

Асноўныя творчыя працы: жылыя дамы па вул. Першамайскай (1972, у суаўтарстве з А. Ц. Кучарэнкам), Сіманава (1981), пр. Міру (1980, у суаўтарстве з Ю. Дабравольскім); комплекс помніка «Змагарам за Савецкую ўладу» (1982, у суаўтарстве з архітэктарам А. Івановым, скульптар — Л. М. Гумілеўскі); Помнік-мемарыял байцам батальёну міліцыі (1979[1] ці 1983[2]; аўтар праекта, скульптар М. І. Кавалёў) у Магілёве; адміністрацыйны гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску (1985, у суаўтарстве з архітэктарам Ю. В. Шпітам); адміністрацыйны будынак Магілёўскага гаркама КПБ (Філіял Беларускай кансерваторыі) (1988, аўтар праекта), будынак дыягнастычнага цэнтра ў г. Магілёве (1989, у суаўтарстве з Г. Аляксеевай), праект дзіцячага дыягнастычнага цэнтра (1993, не рэалізаваны); прыбудова да будынка Дома Саветаў (1995, у суаўтарстве з архітэктарам Э. А. Юшка) у Магілёве.

Узнагароды

Узнагароджаны прэміяй МУС СССР за стварэнне помніка-мемарыяла байцам батальёна міліцыі пад камандаваннем капітана Уладзімірава (1984).

Зноскі

  1. Алексеев Константин Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. Алексеев Константин Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Постаці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Галоўныя мастакі Мінска
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таджыкістане
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе