wd wp Пошук:

Гальберштат

Гальберштат (ням.: Halberstadt) — горад на ўсходзе Германіі, у зямлі Саксонія-Ангальт. Насельніцтва: 42 794 чалавекі (31 снежня 2009). Вядомы з 804 года.

Горад падзелены на 5 гарадскіх раёнаў.

Гісторыя

З IX стагоддзя па 1807 год горад з’яўляўся сталіцай аднайменных біскупства і княства. У 1815 годзе быў анексаваны Прусіяй, належаў ёй да аб’яднання Германіі ў 1871 годзе, пасля чаго належаў апошняй.

Славутасці

Гістарычны цэнтр горада, у т. л. Саборная плошча з Саборам (1240 год — канец XV стагоддзя) і касцёлам Божай Маці; касцёл Св. Марціна; былы біскупскі палац Петэрсхоф і інш. Музей прыроды Гайнеанум, вядомы сваёй калекцыяй птушак; музей Глаймгаус (адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў Германіі); Музей скарбаў сабору і інш. У гарадской частцы Шахдорф Штробек (ням.: Schachdorf Ströbeck, літаральна «Шахматная вёска Штробек», якая да 1 студзеня 2010 сапраўды была асобнай вёскай) адбываецца тэтралізаваная гульня «Жывымі шахматамі», дзе людзі выконваюць ролі шахматных фігур (падобная гульня адбываецца і ў некаторых іншых гарадах Еўропы, напрыклад, у італьянскай Маростыцы).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 1 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Саксоніі-Ангальт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)