wd wp Пошук:

Галубец

Галубе́ц, або голуб — хуткі беларускі народны танец, роднасны рускім і ўкраінскім узорам[1].

Харэаграфія

Памер — 3/4. Характэрны рух — падбіўка адной нагой другой нагі з ударам абцаса аб абцас («галубец»)[2].

Апісанне

Падрабязнага апісання танца не захавалася. Мелодыя была запісаная ў 1921 годзе М. М. Чуркіным ў вёсцы Радзівонаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[3].

Назва, магчыма, паходзіць ад слова «голуб», бо танцор, адлюстроўваючы закаханага, пераймаў паводзіны буркуючага голуба, абыходзячы дзяўчыну з розных бакоў кругамі[4]. Галубец танцавалі валачобнікі[2][5].

Танец патрабаваў высокага выканальніцкага майстэрства, што пацвярджаецца радкамі з песні, запісанай у сяле Якімовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні[4]:

Хто выскача галубца,

Той будзе малайца…

Рускі варыянт

Скокі парныя. Яны пачаналіся ў вельмі павольным тэмпе. Кожны скакаў у сваім характары і па сваім адбіваючы нагамі. Дзяўчына стаяла на адным месцы, імкнучыся адкруціць твар ад хлопца, які хадзіў вакол яе, пераймаючы голубу, які варкуе вясной з галубкай. Затым тэмп музыкі паскараўся, хлопец пачынаў больш энергічна наступаць на дзяўчыну, вытвараючы разнастайныя коленца, імкнучыся паказаць сваю ўдаласць. Дзяўчына ўсё больш ветліва ставілася да партнёра і ўжо не старалася ад яго сысці, а затым ішла яму насустрач, калыхаючы сцёгнамі, плячыма, плаўна узмахваючы рукамі. Толькі часам у фінале хлопец і дзяўчына, узяўшыся за рукі, робяць некалькі паваротаў па крузе, яшчэ радзей бывае, каб хлопец, абняўшы дзяўчыну, кружыўся разам з ёй. Заканчваліся скокі імітацыяй саіція. Яны, як правіла, сканчаліся ў сярэдзіне круга ўзаемным паклонам[6][7].

Сцэнічныя пастаноўкі

«Галубец» танцавалі валачобнікі, ён выконваўся таксама Першай беларускай трупай І. Буйніцкага[1].

Сучасная пастаноўка танца была зроблена балетмайстрам К. А. Алексютовічам[4].

Зноскі

  1. 1 2 Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8
  2. 1 2 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
  3. Чуркін М. М. Беларускія народныя песні і танцы, с. 83, 189
  4. 1 2 3 Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  5. Голейзовский К. Я. Образы русской народной хореографии. — С. 284-285..
  6. Пляска Архівавана 16 студзеня 2014. // РЭМ (ethnomuseum.ru)
  7. Климов, 1981, с. 100

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вялікдзень у славянскай традыцыі
Катэгорыя·Рускія народныя танцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Беларускія народныя танцы