wd wp Пошук:

Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра

Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра (ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібамі ў гарадах Гале і Вітэнберг.

Агульная характарыстыка

Універсітэт з’яўляецца арыентаванай на даследаванні вышэйшай навучальнай установай і прапануе адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі на нямецкай і англійскай мовах, якія вядуць да атрымання акадэмічных і навуковых ступеняў, такіх як бакалаўр, магістр, доктар і хабілітаваны доктар.

Сучасны ніверсітэт быў створаны ў 1817 годзе ў выніку зліцця Вітэнбергскага ўніверсітэта (заснаваны ў 1502 годзе) і ўніверсітэта ў Гале (заснаваны ў 1694 годзе). Універсітэт названы ў гонар дзеяча Рэфармацыі Марціна Лютэра, які быў прафесарам у Вітэнбергу. Сёння ўніверсітэт юрыдычна размешчаны ў Гале. І Гале, і Вітэнберг знаходзяцца прыкладна ў гадзіне язды ад Берліна па чыгунцы, па якой курсіруюць экспрэсавыя цягнікі.

Факультэты

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1502 годзе