Не блытаць з галафілами — жывёламі і мікраарганізмамі, якія насяляюць ва ўмовах высокай салёнасці. Галафі́ты, ці солелю́бы (ад стар.-грэч.: ἅλς — соль і φυτόν — расліна) — расліны, здольныя пераносіць высокія ўзроўні засалення глебы (салянкі (Salsola), (Anabasis, (палыны (Artemisia), (цмен пясчаны (Helichrysum arenarium), (Tamarix і інш.). Распаўсюджаныя на марскіх узбярэжжах (прыморскія маршы), а таксама ў мясцовасцях з сухім кліматам — пустынях, паўпустынях і нават стэпах на асаблівых тыпах глебы — саланцах і саланчаках. Нярэдка маюць сукулентнае аблічча — з тоўстымі сцебламі і прыпухлым лісцем, што спрыяе захаванню цяжкадаступнай вільгаці. Звычайна характарызуюцца высокім асматычным ціскам клеткавага соку у клетках і тканках, што дазваляе ім паглынаць ваду з канцэнтраваных раствораў[1].
Паводле ацэнак спецыялістаў, у свеце налічваецца ад 2 да 3 тыс. відаў раслін, якія так ці інакш ставяцца да галафітаў. Большасць з іх травяністыя, але ёсць і дрэвы, якія сваімі зараснікамі ўтвараюць лясы (мангры)[2].
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Salzpflanze(ням.) Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу. |