wd wp Пошук:

Асматычны ціск

Асматы́чны ціск, дыфу́зны цісктэрмадынамічны параметр, лішкавы гідрастатычны ціск раствору, які перашкаджае дыфузіі растваральніку праз паўпранікальную перагародку (напрыклад, праз клетачную мембрану). Характарызуе імкненне раствору да зніжэння канцэнтрацыі пры сутыкненні з чыстым растваральнікам. Роўны лішкаваму вонкаваму ціску, які патрэбна прыкласці з боку раствору, каб спыніць осмас.

Асматычны ціск абумоўлены змяншэннем хімічнага патэнцыялу растваральніку ў прысутнасці растворанага ў ім рэчыва. Вымярэнні асматычнага ціску пачаў нямецкі батанік і хімік В. Пфефер (ням.: Wilhelm Friedrich Philipp Pfeffer) у 1877 годзе ў растворы трысняговага цукру. Па яго даных хімік Я. Х. Вант-Гоф (нідэрл.: Jacobus Henricus (Henry) van ’t Hoff) ў 1887 годзе выявіў супадзенне формы залежнасці асматычнага ціску ад канцэнтрацыі цукру ў растворы з законам Бойля-Марыота для ідэальнага газу.

Асматычны ціск адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывых клетак і арганізмаў. Адноснае пастаянства асматычнага ціску забяспечваецца водна-салявым абменам (осмарэгуляцыя).

Вымярэнне асматычнага ціску выконваюць з дапамогай асмометраў статычным і дынамічным метадамі. Велічыня асматычнага ціску можа дасягаць некалькіх МПа[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 242, 243. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Клетачныя працэсы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Фізічная хімія
Катэгорыя·Ціск
Катэгорыя·Фізічныя эфекты і з’явы