wd wp Пошук:

Вішнёўскі сельсавет

Вішнё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вішнёўка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Продзвінскі сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Продзвіна[1]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 29 студзеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вішнёўка, сельсавет перайменаваны ў Вішнёўскі[2][3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1057 чалавек[4], з іх 69,6 % — беларусы, 26,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. ПРОДЗВІНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 200
  2. ВІШНЁЎКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 166
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага 1-га раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вішнёўскі сельсавет