wd wp Пошук:

Віцебскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў

Віцебскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў — музей у Віцебску, прысвечаны ўраджэнцам Віцебска і Віцебскай вобласці, якія загінулі ў часы савецка-афганскай вайны (19791989). Створаны паводле рашэння выканкама Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 17 снежня 1992 года па ініцыятыве гарадской і абласной асацыяцый ветэранаў вайны ў Афганістане. Для наведвальнікаў адкрыты ў 1995 годзе Музеем кіравалі І. М. Мажайцаў, А. А. Бяльніцкі. 3 2004 года дырэктар В. Ю. Аляксандрава.

Памяшканне музея знаходзіцца ў жылым доме, пабудаваным для воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пад экспазіцыю адведзены 3 залы, агульная плошча (2008) 136 м². У 1998 годзе было выдзелена асобнае памяшканне пад фондасховішча (каля 80 м²). Асноўны фонд складаюць 7 850 прадметаў, навукова-дапаможны — больш за 7 500 адзінак захоўвання.

Калекцыя

Фонды ўключаюць калекцыі: дакументы, фотадакументы, рукапісы, друкаваныя выданні, адзенне, узбраенне, фалерыстыка, прадметы побыту, нумізматыка, баністыка і інш. Найбольш цікавыя экспанаты — трафейная зброя, боепрыпасы і рыштунак замежнай вытворчасці (кінжалы, гарматы-гаўбіцы, шабля пачатку 20 ст., міны, снарады, буйнакаліберны кулямёт, мінамёт, бронекамізэлькі і інш.); нацыянальныя касцюмы краін, якім аказвалася інтэрнацыянальная дапамога; прадметы побыту афганцаў (збаны, малельныя дыванкі, упрыгожанні). Асаблівую каштоўнасць уяўюць пісьмы, фотаздымкі, асабістыя рэчы і ўзнагароды загінуўшых воінаў.

Пастаянная экспазіцыя

Пастаянная музейная экспазіцыя называецца «Афганістан. Як гэта было: праблемы вайны і міру на фоне падзей 1979—1989 гг.». Першая зала экспазіцыі знаёміць з культурай, побытам, традыцыямі афганскага народа, гісторыяй Афганістана, расказвае аб прычынах увядзення савецкіх войск у гэтую краіну, першых ахвярах неаб’яўленай вайны, рабоце саветніцкага апарату. Матэрыялы і экспанаты 2-й залы прысвечаны 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 339-му ваенна-транспартнаму авіяцыйнаму палку, якія дыслацыраваліся ў Віцебску, а таксама іншым падраздзяленням абмежаванага кантынгенту савецкіх войск, што знаходзіліся ў Афганістане. Трэцяя зала — мемарыяльная, у ёй экспануюцца фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы, узнагароды 151 загінуўшага і памерлага ад ран і хвароб, атрыманых пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, ураджэнца Віцебска і вобласці.

Помнік

Побач з музеем 2 жніўня 1997 г. адкрыты помнік «Боль» (скульптар І. Казак), які ўвекавечвае памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Віцебска
Катэгорыя·1992 год у Віцебску