wd wp Пошук:

Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж

Не блытаць з Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж.

Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж (ВДТК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску. Размешчаны па адрасе вуліца Лазо, 113а.

Гісторыя

7 мая 1955 года быў выдадзены загад аб адкрыцці вячэрняга тэхнікума лёгкай прамысловасці на базе дзеючых прадпрыемстваў горада Віцебска: швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і дыванова-плюшавага камбіната.

У 1971 годзе быў створаны Віцебскі індустрыяльны тэхнікум.

У 1973 годзе тэхнікум лёгкай прамысловасці парайменаваны ў Віцебскі тэхналагічны тэхнікум і распачата падрыхтоўка спецыялістаў па дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання. З 1978 года тэхнікум з’яўляецца базавай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай для ССНУ горада Віцебска.

Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР № 178 ад 29 мая 1987 года «Аб рэарганізацыі Віцебскіх індустрыяльнага і тэхналагічнага тэхнікумаў» быў створаны Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум.

У 2000 годзе Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У 2012 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж быў пераназваны ў Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж. У 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 2 будаўнікоў».

У 2016 годзе вернута назва Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У тым жа годзе да яго быў далучаны Віцебскі станкаінструментальны каледж.

Спецыяльнасці

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. 1 2 3 https://www.vgtk.by/college/about/history/1950-1990.php

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Каледжы Віцебска
Катэгорыя·Вуліца Лазо (Віцебск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж