wd wp Пошук:

Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж

Не блытаць з Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. Віцебскi дзяржаўны тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску.

Гісторыя

11 лістапада 1983 года загадам Дзяржкамітэта БССР па прафесійна-тэхнічным адукацыі і Міністэрства прамбудматэрыялаў БССР № 129/117-К было створана «Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163».

4 ліпеня 1984 года загадам Дзяржкамітэта па прафесійна-тэхнічнай адукацыі № 81 «Віцебскае сярэдняе ГПТВ № 163 будаўнікоў» рэарганізавана ў «Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў».

23 лютага 1993 года загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 63 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў» было перайменавана ў «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў».

12 ліпеня 1994 года рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў № 166 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў» пераўтворана ў «Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў». Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

У 1996 годзе пачаліся навучальныя заняткі ў новым чатырохпавярховым вучэбна-лабараторным корпусе.

У 1997 годзе ўведзена ў строй вучэбна-вытворчая майстэрня. У 1998 годзе пабудаваны будынак для навучальных майстэрняў дрэваапрацоўчай вытворчасці.

22 жніўня 2000 года загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскае вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж».

30 лістапада 2001 года адбылося адкрыццё басейна.

27 снежня 2005 года загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».

Дырэктары

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 История колледжа
  2. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов
  3. Праздничный концерт к 35-летию колледжа

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1983 год у Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вуліца Гагарына (Віцебск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1983 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Катэгорыя·Каледжы Віцебска
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта