wd wp Пошук:

Сцяг індустрыялізацыі

Сцяг індустрыялізацыі — прадпрыемства лёгкай прамысловасці Віцебска, штогод выпускае да 8 тысяч адзінак прадукцыі. Спецыялізуецца на пашыве адзення.

Гісторыя

У пачатку 1920-х гг. было вырашана аб’яднаць усе прыватныя швейныя майстэрні ў дзяржаўныя. Для гэтага былі адпушчаны памяшканні на былой Канатнай (цяпер вуліца Дзімітрава) і Шасэйнай вуліцах. У 1925 годзе майстэрня на Канатнай вуліцы была перайменавана ў швейную фабрыку «ПРАФІНТЭРН», а майстэрня на Шасэйнай стала яе філіялам. Расла колькасць працуючых. У 1928-29 гг. іх налічвалася больш за 2 тысячы.

Было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка фабрыкі. Моладзь уключыліся ў стварэнне першынца беларускай індустрыі, аб’яўленага ўдарнай камсамольскай будоўляй, якая пачалася ў другой палове 1928 года. Месцам узвядзення фабрыкі была выбрана ўскраіна горада на правым баку Суражскага тракту. Новае прадпрыемства павінна было стаць гігантам, на якім працавала б да 1500 чалавек у змену.

Адкрыццё швейнай фабрыкі адбылося 7 лістапада 1930 года. 27 лістапада фабрыцы было прысвоена імя «Сцяг індустрыялізацыі».

З уводам фабрыкі ў строй Віцебск стаў буйнейшым цэнтрам швейнай прамысловасці БССР. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны гадавая магутнасць дасягнула 3,5 млн швейных вырабаў. У першыя дні вайны фабрыка эвакуіравана ў Саратаў, дзе выпускала прадукцыю для фронту. Адноўлена ў Віцебску ў 1944 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вытворцы адзення і абутку Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Швейныя фабрыкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1930 год у Віцебску
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебска