wd wp Пошук:

Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» – прадпрыемства Беларускай чыгункі, размешчанае на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Мяжуе з двума суседнiмi краiнамi: Расіяй (Заолына, Езярышча, Алешча), Латвіяй (Бігасава).

Эксплуатацыйная даўжыня галоўных чыгуначных пуцей налічвае 843,6 км, даўжыня другіх галоўных пуцей 77,4 км, станцыйных – 711,9 км, пад’язных – 167,7 км. У структуру аддзялення ўваходзяць 23 адасобленыя структурныя падраздзяленні і два даччыных прадпрыемства.

Гісторыя

5 кастрычніка 1866 года было завершана будаўніцтва Дзінабурга-Віцебскай чыгункі, якая прайшла па поўначы Беларусі, з Полацка ў Віцебск прыйшоў першы цягнік. У Віцебску быў пабудаваны прыгожы 3-павярховы вакзал з пешаходным пераходным мостам закрытага тыпу на пасажырскія платформы. У межах Віцебскага аддзялення былі пабудаваны 16 станцый, з якіх Полацк і Віцебск — 1 класа з майстэрнямі па рамонту паравозаў і вагонаў.

10 кастрычніка 1868 г. быў адкрыты рух цягнікоў па ўчастку Віцебск — Рослаўль і 24 лістапада 1868 г. ад Рослаўля да Арла. У выніку Віцебск быў звязаны чыгункай з Рыгай, Пецярбургам і Варшавай праз Дынабург (Дзвінск, Даўгаўпілс) і з Масквою праз Арол.

24 снежня 1902 г. была адкрыта чыгунка ад Віцебска праз Оршу да станцыі Жлобін Лібава-Роменскай чыгункі. У студзені 1907 г. пачала працаваць Балагое-Седлецкая (Вялікія Лукі-Невель-Полацк-Маладзечна-Ваўкавыск) двупутная чыгунка. Адначасова была пабудавана двупутная ветка даўжынёю 880 м якая злучыла станцыі Полацк Рыга-Арлоўскай чыгункі і Полацк Мікалаеўскай чыгункі.

У выніку да 1907 года склалася сетка асноўных чыгуначных шляхоў у сучасных межах Віцебскага аддзялення, якія ўваходзілі ў склад розных чыгунак: Бігасава-Полацк-Віцебск-Заольша і Віцебск-Мажэеўка (Орша-Жлобін) Рыга-Арлоўскай чыгункі, Віцебск-Езярышча (Невель-Новасакольнікі) — Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі; Парафьянаў-Круляўшчызна-Полацк-Алешча (Невель) Мікалаеўскай чыгункі.

Структурныя падраздзяленні

Станцыі

Вагонные депо

Лакаматыўныя дэпо

Дыстанцыі пуці

Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі

Іншыя прадрыемствы

Даччыныя прадпрыемствы

Начальнікі Віцебскага аддзялення

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі
Катэгорыя·Транспарт Віцебскай вобласці