wd wp Пошук:

Вітольд Карлавіч Цэраскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цэраскі. Вітольд Карлавіч Цэра́скі[3] (27 красавіка (9 мая) 1849, Слуцк — 29 мая 1925) — расійскі і савецкі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН1914 года).

Біяграфія

Пасля заканчэння Слуцкай гімназіі вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1871 годзе. Абараніўшы доктарскую дысертацыю «Астранамічны фатометр і яго прыкладанні», стаў прафесарам. З 1891 года — загадчык Маскоўскай універсітэцкай абсерваторыі.

Навуковая дзейнасць

Вітольд Цэраскі — адзін з піянераў выкарыстання фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафотаметрыі[4]. У 1885 адкрыў ззяючыя ў начы серабрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадах, вызначыў іх сярэднюю вышыню. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэння каардынат метэорнага радыянта і метад вызначэння вуглавой скорасці метэораў.

У гонар Цэраскага названая малая планета 807 Цэраскія.

Зноскі

  1. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. 1 2 Цераский Витольд Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  4. Лаўрэш Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі // «Наша Слова» № 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень — жнівень 2009 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Астраномы XX стагоддзя
Катэгорыя·Астраномы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1925 годзе
Катэгорыя·Астраномы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ