wd wp Пошук:

Віталь Паўлавіч Чацверыкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чацверыкоў. Віталь Паўлавіч Чацверыко́ў (16 жніўня 1933; г. Алматы, Казахстан — 26 жніўня 1983) — беларускі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974). Народны артыст Беларусі (1979). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974).

Біяграфія

Віталь Паўлавіч Чацверыкоў нарадзіўся 16 жніўня 1933 года ў Алматы (цяпер Казахстан).

У 19491952  годах вучыўся ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы і Ленінградскім вышэйшым ваенна-марскім вучылішчы імя Ленінскага камсамола. Скончыў у 1962 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрня Р. М. Козінцава)[1][2]. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС з 1965 года.

Віталь Чацверыкоў памёр 26 жніўня 1983 года.

Творчасць

Для яго творчай манеры характэрна імкненне да мастацкага асэнсавання дакументальных фактаў, эпічнага адлюстравання рэчаіснасці, выкарыстанне экспрэсіўных мастацкіх сродкаў. Зняў дакументальныя фільмы «Высокае напружанне» (1964), «Беларуская рапсодыя» (1965), «Пакараны смерцю ў сорак першым» (1967), «Мне хацелася расказаць» (1969) і інш. Стварыў мастацкія эпічныя фільмы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны «Руіны страляюць…» (1971, тэлевізійны) і «Полымя» (1974, галоўная прэмія 8-га Усесаюзнага кінафестывалю ў Кішынёве 1975), у якіх ігравыя эпізоды спалучаны з кадрамі кінахронікі і архіўных дакументаў.

Сярод іншых фільмаў: «Саша-Сашачка» (1967), «Час-Не-Чакае» (1976), «Чорная бяроза» (1978), «Паводка» (1981), «Зацішша» (1982, тэлевізійны), «Сад» (1983).

Сям’я

Жонка — актрыса Мінскага ТЮГа Ж. П. Чацверыкова (нар. 1941). Сын — беларускі рэжысёр і сцэнарыст І. В. Чацверыкоў (нар. 1966).

Памяць

Мемарыяльная дошка Віталю Чацверыкову ў Мінску

На будынку № 26 па вул. Інтэрнацыянальнай у Мінску, дзе жыў Віталь Паўлавіч Чацверыкоў у 19751983 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Віталю Чацверыкову прысвечаны дакументальны фільм «Паспець да ночы» (рэж. Ю. А. Марухін, 2001)[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 Четвериков Архівавана 7 красавіка 2014.
  2. 1 2 http://megabook.ru/article/ЧЕТВЕРИКОВ%20Виталий%20Павлович

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алма-Аце
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Асобы