wd wp Пошук:

Віталь Іванавіч Баўрын

Віта́ль Іва́навіч Баўрын (1 красавіка 1919, в. Бозна Вяземскага павета, Смаленская губерня — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

З рабочых. Член КПСС з 1949. Скончыў Маскоўскі пушна-футравы інстытут(руск.) бел. у 1942 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1948—1951 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Галоўнага ўпраўлення па запаведніках пры СМ БССР, намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага запаведніка на р. Бярэзіне. З 1951 года інструктар сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КПБ. У 1953—1958 сакратар Дзяржынскага райкама КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама. З 1958 года першы сакратар Старадарожскага райкама КПБ, з 1961 года намеснік загадчыка, з 1965 года загадчык селькагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. З 6 жніўня 1969 года міністр мясной і малочнай прамысловасці БССР.

На XXIV і XXV з’ездах абраны кандыдатам, на XXVI — членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7 і 8-га скліканняў. Узнагароджаны 5 ордэнамі і медалямі[1].

Зноскі

  1. Евгений Олейник Первоапрельский юбиляр(руск.) . «Минский курьер» (1 красавіка 2009).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Міністры мясной і малочнай прамысловасці БССР
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяземскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага пушна-футравага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленскай губерні
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе