wd wp Пошук:

Вінрых фон Кніпродэ

Вінрых фон Кніпродэ (ням.: Winrich von Kniprode; каля 1310, паблізу Манхайма-на-Рэйне — 24 чэрвеня 1382, паблізу Марыенбурга) — 22-гі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (1351-1382). На кіраванне Вінрыха фон Кніпродэ, найдаўжэйшае ў гісторыі Ордэна, прыпаў росквіт Тэўтонскага ордэна і еўрапейскага рыцарства. Адзін з найвядомейшых вялікіх магістраў за ўсю гісторыю Ордэна.

Біяграфія

Паходзіў з арыстакратычнага роду. Час уступлення ў Ордэн невядомы, упершыню згадваецца ў 1334 годзе як кампан (памочнік) пракурора (суддзі) Прэйсіш-Холанда. У 1338 годзе прызначаны комтурам Данцыга. У 1342 годзе стаў комтурам Балгі і фогтам Натангіі. З 1344 года — вялікі маршал, з 1346 — вялікі комтур Ордэна.

2 лютага 1348 года крыжаносцы пад кіраўніцтвам Вінрых фон Кніпродэ атрымалі значную перамогу над вялікалітоўскі войскам у бітве на Стрэве.

У 1350 годзе загадаў пабудаваць замак Георгенбург (цяпер пас. Маеўка Чарняхоўскі р-н Калінінградская вобл.).

16 верасня 1351 года генеральны капітул Ордэна абраў Вінрыха фон Кніпродэ вялікім магістрам. Пачатак кіравання быў няўдалым – правалам скончыўся паход на Жамойць, у выніку Кніпродэ вымушаны пайсці на перамовы з Вялікім Княства Літоўскім. У 1358 годзе заключыў кароткачасовы саюз Вялікім Княства Літоўскім супраць Польшчы. Аднак праз два гады саюз распаўся: Альгерд аддаў перавагу Польшчы, выдаў сваю дачку Кену замуж за ўнука караля Казіміра III, паморскага князя Казіміра IV.

У 1360 годзе Вінрых фон Кніпродэ пачаў новую вайну з Княствам. Войска крыжакоў дасягнула сярэдняга цячэння Нёмана, разбурыла Коўна. Войскі падышлі да Гародні, Трокаў і Вільні. Падчас баёў у палон да крыжакоў патрапіў вялікі князь Кейстут, якога закладнікам трымалі ў спецыяльнай камеры ў Верхнім замку ў Марыенбургу.

Адначасова з вайной у Літве Вінрых развязаў канфлікт у Дацкім каралеўствам. У 1367 годзе арганізаваў з’езд ганзейскіх гарадоў у Эльблонгу і Кёльне, на якім была створана моцная кааліцыю супраць дацкага караля Вальдэмара IV. У 1370 годзе перамогу вялікалітоўскае войска ў бітве пры Рудаў. У тым жа годзе садзейнічаў Ганзе пры заключэнні Штральзундскага міру з Даніяй, які адзначыў пік магутнасці Ганзы.

Кенатаф Вінрыху фон Кніпродэ ў Монхайм-на-Рэйне

Вялікую ўвагу надаваў каланізацыі малазаселеных раёнаў Прусіі. Таксама Вінрых фон Кніпродэ займаўся заахвочваннем развіцця сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. Быў актыўным прыхільнікам ратацыі кіруючых кадраў Ордэна, надаваў увагу строгай справаздачнасці ў фінансавай сферы, выступаў за развіццё свецкасці. Для барацьбы з карупцыяй у комтурствах здзяйсняліся раптоўныя вобыскі. Вялікі магістр прымаў меры для ўмацавання дысцыпліны ў Ордэне, увёў стражэйшае адзенне; заахвочваў развіццё адукацыі – у гарадах адкрываліся пачатковыя школы, а ў Марыенбургу створана вышэйшая навучальная ўстанова для членаў Ордэна. Час ад часу праводзіліся ваенныя вучэнні.

Памёр 24 чэрвеня 1382 года каля сваёй рэзідэнцыі — замка Марыенбург. Пахаваны ў грабніцы вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна пад капліцай Святой Ганны ў Марыенбургу.

Памяць

Помнік Вінрыху фон Кніпродэ ў Марыенбургу

Вінрых фон Кніпродэ, нароўні з Германам фон Зальца, быў адным з найвядомешых вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна. Некаторыя аб’екты носяць яго імя, напрыклад, вуліцы ў Вільгельмсхафене і Берліне. Таксама ў яго гонар названа пачатковая каталіцкая школа ў Манхайме-на-Рэйне. Каля Марыенбургскага замка Вінрыху фон Кніпродэ пастаўлены помнік.

Зноскі

  1. von Kniprode Winrich // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.

Літаратура

Папярэднік:
Генрых Дуземер
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
13511382
Пераемнік:
Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Мальбарку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1310 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1382 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары Тэўтонскага ордэна