wd wp Пошук:

Вінаградзіна

Спелая гронка белага вінаграду

Вінагарадзіна, таксама Вінаград — ягада вінаграду, якая ў спелым выглядзе мае салодкі смак. З’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для вінаробства, а таксама можа быць выкарыстана для вырабу варэння, сокаў, жэле, воцату, разынак, патакі і вінаграднага алею з вінаградных костачак. Вінаград выкарыстоўваецца ў некаторых відах кандытарскіх вырабаў. Плады вінаграду, а таксама прадукты яго перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лекавымі, смакавымі і харчовымі якасцямі. Вінаград, як правіла, мае эліпсоідную форму, якая нагадвае выцягнуты сфероід.

Гісторыя

Вырошчванне фіялетавага вінаграда паўстала ў Цэнтральнай Азіі[1]. Тэхналогія вырабу віна паўстала крыху пазней, калі было заўважана, што дрожджы, што асядаюць на плады вінаграду, прыводзяць да браджэння, і ў выніку атрымоўваецца алкагольны напой. Першыя сляды вырабу чырвонага віна выяўляюцца ў старажытнай Персіі ў Арменіі. Старажытныя егіпецкія іерогліфы зафіксавалі факт вырошчвання фіялетавага вінаграда ў Егіпце. Пасля вінаград меў распаўсюджанне ў Старажытнай Грэцыі, у Фінікіі і Рыме, жыхары якога вырошчвалі вінаград для выкарыстаньня ў ежу і дзеля вырабу з яго віна. Пазней, вінаград распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе, Паўночнай Афрыцы, і нарэшце патрапіў у Паўночную Амерыку.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Patrice This, Thierry Lacombe, Mark R. Thomash. «Historical Origins and Genetic Diversity of Wine Grapes» Архівавана 12 кастрычніка 2008.. Trends in Genetics 22 No.8.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Садавіна
Катэгорыя·Вінаградарства