Віктар Фёдаравіч Бяльковіч (нар. 14 кастрычніка 1950, г. Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны ветэрынарны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў інжынерам, галоўным заатэхнікам племсаўгаса ім. Казлова, сакратаром парткама калгаса імя Калініна Жлобінскага раёна, старшынём калгаса «Чырвоная зоркая». З 1988 года дырэктар саўгаса «Пірэвічскі» Жлобінскага раёна.
У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад Жлобінскай сельскай выбарчай акругі № 95 Гомельскай вобласці[2]